Запрашэнне да ўдзелу ў агульным сходзе акцыянераў Таварыства
- Паважаныя акцыянеры! Адкрытае акцыянернае таварыства «Баранавiчыпрамбурвод» запрашае Вас прыняць удзел у агульным сходзе акцыянераў Таварыства 28 сакавiка 2024 года ў 12:00, якое склікаецца па адрасе: г.Баранавічы, вул.Вiльчкоўскага, 210б.
- Поўны тэкст запрашэння
Поўны комплекс паслуг
ААТ «Баранавiчыпрамбурвод» аказвае паслугі юрыдычным і фізічным асобам.
Мы маем велізарны досвед у галіне будаўніцтва, рамонту і абслугоўвання свідравін. Валодаем развітой матэрыяльна-тэхнічнай базай і кваліфікаванымі кадрамі, што гарантуе аказанне паслуг на высокім узроўні.
БУРЭННЕ СВІДРАВІН
Выконваем бурэнне водазаборных свідравін з выкананнем работ па будаўніцтве помпавых станцый, будаўніцтва вонкавых сетак вадаправода, электразабеспячэнне свідравін, ўладкаванне зон санітарнай аховы.
Валодаем усімі неабходнымі тэхнічнымі сродкамі і тэхналогіямі для правядзення поўнага комплексу работ.
КАПІТАЛЬНЫ РАМОНТ
Усё створанае рукамі чалавека, нават вельмі якаснае, з часам патрабуе рамонту. Гэта справядліва і ў дачыненні да свідравін. Адбываецца гэта па розных прычынах, у тым ліку і па незалежных ад чалавека.
Выконваем работы па рэканструкцыі, мадэрнізацыі, капiтальнаму рамонту існуючых аб'ектаў водазабеспячэння.
БЯГУЧЫ РАМОНТ
Бягучы рамонт вядзецца з заменай помпавага абсталявання, выманнем старонніх прадметаў, чысткай свідравіны ад пясчанай коркі, хлараваннем і саляна-кіслотнай апрацоўкай свідравін, электрагідраўлічнай апрацоўкай для павелічэння і аднаўлення праектнага дэбіту свідравін.
ТЭХАБСЛУГОЎВАННЕ
Тэхнічнае абслугоўванне аб'ектаў водазабеспячэння ўключае ў сябе агляд запорна-рэгулюючай арматуры, праверка статыстычнага, дынамічнага узроўняў і дэбіту свідравіны, мантаж помпавага абсталявання, прапампоўка, афарбоўка паржавелых частак.